Кошык

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кошык
Remove ads

Ко́шык, кош — традыцыйна, гэта плецены выраб з дубцоў вярбы, драніцы, лубу бярозы, саломы, чарота і іншых матэрыялаў. Выкарыстоўваецца для збору ягад, грыбоў, гародніны, арэхаў, пераноскі і захоўванні розных запасаў, а таксама прадметаў хатняга ўжытку.

Thumb
Кошыкі з хваёвай дранкі. Віцебская вобласць
Thumb
Кошык з вярбы

Суцэльныя кошыкі часам робяцца з паперы, тканіны і іншых матэрыялаў, адрозніваючыся ад скрынак валюхатым верхам, і бываюць без вечкаў, ці з плоскімі вечкамі. Па форме яны могуць быць прастакутнымі, квадратнымі, авальнымі, паўсферычнымі.

Thumb
Пляценне кошыка
Remove ads

Гісторыя

Плеценыя вырабы з розных раслінных матэрыялаў былі вядомыя яшчэ ў Старажытным Егіпце. Пры раскопках у магіле Тутанхамона былі выяўлены два плеценыя крэслы, якія добра захаваліся і выглядаюць цалкам сучасна.

У Старажытным Рыме патрыцыі ляжалі на ложах, зробленых з дубцоў вярбы. Адно з іх, выраб якога датуецца II стагоддзем новай эры, захоўваецца ў музеі Трэвэ.

Асабліва шырокае распаўсюджванне плеценыя вырабы атрымалі ў другой палове XIX і пачатку XX стагоддзяў.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads