Вярба

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вярба
Remove ads

Вярба (Salix) — род лістападных дрэў і кустоў сямейства Вярбовыя (Salicaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Дрэвы вышынёй да 20 м. Крона развесістая, галінкі доўгія, гнуткія. Лісце суцэльнае, з перыстым жылкаваннем. Кветкі ў прамастойных або звіслых каташках, плод — каробачка.

Вядома больш за 600 відаў вярбы[1][2]распаўсюджаных ва ўмераных і халодных рэгіёнах Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі ў дзікай прыродзе вядома 16[3] відаў. Найбольш пашыраны вярба белая (Salix alba), ракіта (Salix acutifolia), брэднік (Salix caprea), вербалоз (Salix pentandra), жаўталоз (Salix purpurea), вярба ломкая (Salix fragilis). Растуць на берагах рэк, каля сажалак, на забалочаных лугах. Цвітуць у красавікумаі. Насенне захоўвае ўсхожасць не больш 10 дзён пасля як паспее[1].

Насаджэнні з вярбы выкарыстоўваюцца для замацавання пяскоў, берагоў, яроў. Вербы вырошчваюцца як дэкаратыўныя расліны. З парасткаў плятуць кошыкі, агароджы, кара ўжываецца як крыніца дубільных рэчываў.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Чаховский А. А., Шкутко Н. В. Декоративная дендрология Белоруссии. Мн.: Ураджай, 1979. — С. 66. — 216 с. 6 000 экз.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads