Кракаўскае прадмесце

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кракаўскае прадмесцеmap
Remove ads

Кракаўскае прадмесце (польск.: Krakowskie Przedmieście) (вымаўленне) — шпацырны праспект Варшавы. Злучае размешчаны на беразе Віслы гістарычны Стары горад з сучасным цэнтрам сталіцы Польшчы.

Хуткія факты Кракаўскае прадмесцевуліца Сьрудмесце, Агульная інфармацыя ...
Thumb
Палац намесніка — цяпер рэзідэнцыя прэзідэнта Польшчы і помнік князю Юзэфу Панятоўскаму
Thumb
Палац Сташыца і помнік Мікалаю Каперніку
Thumb
Касцёл Кармелітаў — Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Св. Іосіфа Абручніка

Пачынаецца ля Замкавай плошчы, дзе знаходзілася разбураная ў XIX стагоддзі Кракаўская брама — важны элемент умацаванняў Старога горада. Дарога вяла на поўдзень у бок Кракава ўздоўж берага Віслы над абрывістым адхонам. Уздоўж дарогі знаходзіліся самыя прыгожыя палацы і касцёлы Варшавы. У XIX стагоддзі былі пабудаваны будынкі варшаўскага ўніверсітэта і Акадэміі вытанчаных мастацтваў. Перпендыкулярна Кракаўскаму прадмесцю ў эпоху барока была створана Саксонская вось — горадабудаўнічы комплекс плошчаў, палацаў і паркаў.

У 2006—2008 гадах Кракаўскае прадмесце было значна мадэрнізавана, яно атрымала шырокія тратуары і новую вузкую маставую з кітайскага граніту. З тых часоў дапускаецца рух толькі аўтобусаў і таксі. Вуліца Кракаўскае прадмесце разам з вуліцай Новы Свят і Уяздоўскімі алеямі з'яўляюцца часткамі Каралеўскага гасцінца Варшавы.

Remove ads

Галерэя

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads