Крамаўка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кра́маўка[1][2] — рака ў Беларусі, у Навагрудскім і Карэліцкім раёнах Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Нёўда (прыток ракі Сэрвач, басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 12 км[2][3]. Плошча вадазбору 50 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,2 ‰. Пачынаецца ў напрамку на захад ад вёскі Сянежыцы, цячэ па ўсходняй частцы Навагрудскага ўзвышша, упадае ў Нёўду на заходняй ускраіне вёскі Савашы. На працягу 2,5 км каналізаваная (ад вёскі Сапатніца да вёскі Забалацце). У вёсцы Сянежыцы на рацэ створана сажалка.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads