Марафанісі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марафані́сі (грэч. Μαραθονήσι), або Крана́і (стар.-грэч.: Κρανάη) — востраў каля паўднёвага Пелапанеса. Уваходзіць у склад Грэцыі. Агульная плошча — 5,16 га.
У мікенскі перыяд на востраве месціліся порт і паселішча, пакінутыя з пачаткам Цёмных стагоддзяў. Згодна легендзе, на востраве спыняліся Парыс і Алена падчас уцёкаў са Спарты ў Трою. Тут яны ўпершыню займаліся каханнем.
У 1821 г. выкарыстоўваўся грэчаскімі паўстанцамі як месца камандавання флотам. У 1898 г. быў злучаны з мацерыком дамбай.
У нашы дні на востраве знаходзяцца маяк, музей і праваслаўная капліца.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads