Крапіва канаплёвая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Крапіва канаплёвая
Remove ads

Крапіва канаплёвая[1] (Urtica cannabina) — від шматгадовых травяністых раслін роду Крапіва (Urtica) сямейства Крапіўныя (Urticaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Верхняя частка расліны.

Крапіва канаплёвая — травяністая расліна з тоўстым паўзучым карэнішчам.

Сцябло — прамое, чатырохграннае, рабрыстае, негалінаванае, дасягае ў вышыню 150 см (пры спрыяльных умовах можа дасягаць да 2,4 метраў у вышыню).

Лісце — буйное, даўжынёй да 15 см, глыбока пальчата-3-5-раздзельнае, з пёрыстанадрэзанымі долямі, зубчастае, на хвосціках. Прылісткі свабодныя, даўгавата-лінейныя.

Суквецці галінастыя, доўгія, густакветкавыя. Расліна аднадомная або двухдомная, кветкі аднаполыя, у пазухах лісця.

Плодарэшак, даўжынёй 2-2,5 мм.

Цвіце ў чэрвені—жніўні. Плоданасіць у жніўні[2].

Сцёблы і лісце пакрытае простымі, кароткімі, цвёрдымі пякучымі валасінкамі. Валасінкі ўтрымліваюць мурашыную кіслату, дотык да іх выклікае хваравітае адчуванне, а затым сверб, званы крапіўніцай  (руск.). Уся расліна вельмі пякучая.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Арэал віду ахоплівае Сярэднюю Азію, Манголію і Кітай. У Расіі расліна сустракаецца на ўсёй тэрыторыі[3].

Расце па схілах, уздоўж дарог, на засмечаных месцах.

Таксанамія

Від Крапіва канаплёвая ўваходзіць у род Крапіва (Urtica) сямейства Крапіўныя (Urticaceae) парадку Ружакветныя (Rosales).

  яшчэ 8 семейств
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 45—50 відаў
       
  парадак Ружакветныя     род Крапіва    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Крапіўныя     від
Крапіва канаплёвая
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 60 родаў  
     

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 136. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Кучеров Е. В. Дикорастущие пищевые растения Башкирии и их использование. — Уфа: РИО Госкомиздата БССР, 1990. — С. 39. ISBN 5-207-00113-2.
  3. По данным сайта GRIN (см. карточку растения).

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads