Сцяг Краснадарскага края
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сцяг Краснадарскага края (руск.: Флаг Краснодарского края) з'яўляецца сімвалам Краснадарскага края. Прыняты 23 чэрвеня 2004 года.

Апісанне
Сцяг Краснадарскага края ўяўляе сабою прамавугольнае палатно з трох разнавялікіх гарызантальных палосаў: верхняй — сіняга, сярэдняй — малінавага і ніжняй — зялёнага колеру. Шырыня двух крайніх палосаў раўна шырыні сярэдняй паласы. У цэнтры сцяга размешчаны герб Краснадарскага края, выкананы ў аднаколерным варыянце — жоўтым колерам з аранжавым контурам. Адносіны шырыні сцяга і яго даўжыні — 2:3.
Колеры сцяга края афіцыйна ніякай сімвалічнай нагрузкі ў сабе не нясуць, за выключэннем таго, што паўтараюць колеры сцяга Кубанскай Народнай Рэспублікі, які лічыцца нацыянальным сцягам Кубанскіх казакоў.
Remove ads
Гл. таксама
- Герб Краснадарскага края
- Сцяг Кубанскай народнай рэспублікі
У Сеціве
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads