Красназвёздаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клецкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Красназвё́здаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Янавічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Бабаевіцкі сельсавет у складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Бабаевічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 24 жніўня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Галавацкага сельсавета (пасёлкі Цапра і Цаперка), у склад сельсавета з Грыцэвіцкага сельсавета перададзена вёска Цапра[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна. У 1966 годзе ў склад Тучанскага сельсавета перададзена вёска Янавічы[2]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Клецкага раёна. 21 студзеня 1969 года пасёлку пры раённым аб’яднанні «Сельгастэхніка» прысвоена назва Перамаганосны, вёсцы цэнтральнай сядзібы племзавода «Чырвоная Зорка» — Красная Звязда[3]. 16 жніўня 1973 года цэнтр перанесены ў вёску Янавічы, сельсавет перайменаваны ў Янавіцкі сельсавет[4]. 23 ліпеня 1984 года цэнтр перанесены ў вёску Красная Звязда, сельсавет перайменаваны ў Красназвёздаўскі[5]. У 1987 годзе скасаваны пасёлак Перамаганосны (далучаны да Клецка)[6]. 21 студзеня 2004 года ў склад сельсавета з Тучанскага сельсавета перададзены вёскі Стралкава і Янавічы[7]. 28 снежня 2017 года скасавана вёска Стралкава[8]. 5 лютага 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Янавічы[9]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Нагорнаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Дамарацкія, Загорнае, Заполле, Нагорнае і Рубеж) і частка Зубкаўскага сельсавета (6 населеных пунктаў: Галавачы, Гурнаўшчына, Каранеўшчына, Лецяшын, Матушы, Рассветная)[10].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) — 1965 чалавек[11], з іх 95,8 % — беларусы, 2,7 % — рускія[12]; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 2641 чалавек[13].
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
- Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 студзеня і 26 лютага 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129).
- Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 21 студзеня 1969 г. Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 4 (1234).
- Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 жніўня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 ліпеня 1984 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1984, № 26 (1796).
- Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 лютага, 23 сакавіка і 29 чэрвеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- Решение Минского областного Совета депутатов от 21 января 2004 г. № 47 Об изменении границ Тучанского и Краснозвездовского сельсоветов Клецкого района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2021. Праверана 18 красавіка 2019.
- Решение Клецкого районного Совета депутатов от 28 декабря 2007 г. № 50 Об упразднении сельских населенных пунктов(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2021. Праверана 18 красавіка 2019.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads