Нагорнаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клецкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Наго́рнаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Лазавічы. Знаходзіўся ва ўсходняй частцы раёна.

Хуткія факты Нагорнаўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Нагорнае. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Цецеравецкага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Клецкага раёна. 28 снежня 2007 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Загорнае[2], 5 лютага 2008 года — у аграгарадок Лазавічы[3]. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Красназвёздаўскага (5 населеных пунктаў: Дамарацкія, Загорнае, Заполле, Нагорнае і Рубеж) і Морацкага (5 населеных пунктаў: Ёдчыцы, Кунцаўшчына, Лазавічы, Макраны, Цецеравец) сельсаветаў[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1558 чалавек[5], з іх 96,5 % — беларусы, 2,1 % — рускія[6].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў.

Remove ads

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads