Краіны Паўночнай Еўропы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Краіны Паўночнай Еўропы
Remove ads

Краіны Паўночнай Еўропы (шведск.: Norden, англ.: Nordic countries) — культурна-палітыка-геаграфічны рэгіён у Еўропе, які ўключае дзяржавы Скандынавіі (Данію, Швецыю і Нарвегію) і гістарычна звязаныя з імі дзяржавы Фінляндыю і Ісландыю, а таксама Грэнландыю і Фарэрскія астравы (з’яўляюцца часткай Даніі). Ва ўжытку ўсе краіны гэтага рэгіёна часам памылкова называюць Скандынавіяй, што няслушна, з прычыны таго, што Ісландыя і Фінляндыя не з’яўляюцца часткай Скандынавіі.

Thumb
Краіны Паўночнай Еўропы: Данія, Швецыя, Нарвегія і Фінляндыя.

Характэрнай асаблівасцю нацыянальных сцягоў краін Паўночнай Еўропы з’яўляецца выява крыжа, зрушанага ад цэнтра налева.

Remove ads

Дзяржаўная і нацыянальная сімволіка

На дзяржаўных сцягах усіх краін Паўночнай Еўропы намаляваны характэрны крыж, зрушаны ад цэнтра налева. Самым раннім сцягам, на якім з’явіўся такі крыж, з’яўляецца сцяг Даніі.

Данія

Ісландыя

Нарвегія

Фінляндыя

Швецыя

Remove ads

Пашпартны і працоўны саюз

Краіны Паўночнай Еўропы (за выключэннем Грэнландыі) утвараюць пашпартны саюз, створаны ў 1954 годзе. Грамадзяне краін-удзельніц саюза могуць свабодна перасякаць межы ўнутры саюза, не прад’яўляючы і нават не маючы пры сабе пашпарт (аднак дакументы, якія пацвярджаюць асобу, мець усё ж неабходна), а таксама працаўладкоўвацца без атрымання дазволу на працу. Цікава, што Нарвегія, у адрозненне ад Даніі, Швецыі і Фінляндыі, не з’яўляецца членам Еўрасаюза.

Remove ads

Тэрміналогія

Тэрмін Паўночная Еўропа ў вышэйзгаданым значэнні (як культурна-геаграфічны рэгіён, звязаны са Скандынавіяй) не варта блытаць з Паўночнай Еўропай у сучасным палітыка-геаграфічным сэнсе (апошні значна шырэйшы ў сваім азначэнні і супрацьпастаўляецца Паўднёвай і Усходняй Еўропе). Так, паводле афіцыйнай класіфікацыі ААН, да Паўночнай Еўропы (англ.: Northern Europe), апроч пералічаных дзяржаў, адносяць краіны Балтыкі (Эстонію, Латвію, Літву), Вялікабрытанію і Ірландыю.

Гл. таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads