Круглы стол дэмакратычнага адзінства

From Wikipedia, the free encyclopedia

Круглы стол дэмакратычнага адзінства
Remove ads

Круглы стол дэмакратычнага адзінства (ісп.: Mesa de la Unidad Democrática, MUD) — шырокая выбарчая кааліцыя Венесуэлы, якая складаецца з правацэнтрысцкіх, цэнтрысцкіх і левацэнтрысцкіх палітычных партый. Была сфарміравана ў студзені 2008 года для аб’яднання апазіцыі да кіруючай Адзінай сацыялістычнай партыі Венесуэлы да выбараў у парламент 2010 года[1]. Папярэдняя апазіцыйная «парасонавая кааліцыя», Coordinadora Democrática, спыніла дзейнасць пасля правалу рэферэндума аб адстаўцы Уга Чавеса ў 2004 годзе.

Хуткія факты Круглы стол дэмакратычнага адзінства, Лідар ...
Remove ads

Парламенцкія выбары 2010

У верасні 2010 года на выбарах у Нацыянальную Асамблею Венесуэлы MUD атрымаў 47% галасоў на нацыянальным узроўні; аднак, змог атрымаць толькі 64 месцы (з 165) у сувязі са змяненнем прынцыпаў размеркавання месцаў у Асамблеі, згодна з якім лідар гонкі атрымлівае кваліфікаваную большасць. Такім чынам, Адзіная сацыялістычная партыя Венесуэлы, якая заручылася падтрымкай 48 % выбаршчыкаў, атрымала 98 крэслаў, а партыя Patria Para Todos (PPT) — толькі 2 месцы[2].

Remove ads

Парламенцкія выбары 2015

Кааліцыя выйграла парламенцкія выбары 2015 года, атрымаўшы 56,2% галасоў і 109 з 164-х месцаў у парламенце, і атрымала кваліфікаваную большасць са студзеня 2016 года.

Размеркаванне дэпутацкіх мандатаў унутры кааліцыі

Больш інфармацыі Назва партыі, Назва на іспанскай ...
Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads