Круг-Рудка
былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Круг-Рудка — былая вёска ў Спярыжскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (33 сем'і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. У 2005 годзе вёска была выключана са звестак па ўліку населеных пунктаў[1].
Remove ads
Геаграфія
Размяшчэнне
У 7 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 25 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 128 км ад Гомеля.
Транспартная сістэма
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай шыротнай вуліцы. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. У сувязі з высокім узроўнем радыяцыйнага забруджвання ўсе пабудовы знесены і пахаваны пад пластом зямлі.
Гісторыя
Заснавана напачатку XX стагоддзя. У 1920-е года павялічылася за кошт перасяленцаў з суседніх вёсак. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У канцы 1930-х гадоў вёскі Круг і Рудка былі аб'яднаны ў адзін населены пункт — вёску Круг-Рудка. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгасу імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Глухавічы). Да 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Глухавіцкага сельсавета[2], пасля — у складзе Спярыжскага сельсавета.
Насельніцтва
Колькасць
- 2010 год — жыхароў няма.
Дынаміка
- 1930 год — у вёсцы Круг 23 гаспадаркі, 134 жыхара, у вёсцы Рудка 11 гаспадарак, 72 жыхара.
- 1959 год — 226 жыхароў (паводле перапісу).
- 1986 год — жыхары (33 сем'і) пераселены.
Вядомыя асобы
- Міхаіл Дзмітрыевіч Мартыненка (нар. 1937) — беларускі матэматык.
Зноскі
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads