Крупецкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кру́пецкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр і адзіны населены пункт — аграгарадок Крупец.

Хуткія факты Крупецкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 30 снежня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна Гомельскай акругі БССР шляхам аб’яднання скасаваных Навакрупецкага, Навашляхаўскага, Новажыццёўскага і Старакрупецкага сельсаветаў. Цэнтр — вёска Новы Крупец. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Добрушскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 14 красавіка 1960 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Добрушскага гарсавета перададзены пасёлак Зара[1]. У 1963 годзе ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Добрушскага гарсавета перададзены пасёлак Зара Новай Жызні[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Крупецкага сельсавета 14 населеных пунктаў[3]. 29 жніўня 1974 года скасаваны пасёлкі Ляскі I і Ляскі II[4], 15 кастрычніка 1976 года — пасёлак Зара Новай Жызні[5], 7 чэрвеня 1979 года — пасёлкі Буды і Гарэлае[6]. 26 кастрычніка 1989 года 5 населеных пунктаў (вёска Ігаўка, пасёлкі Высакаполле, Майскі, Пакроўскі і Ясенкі) былі перададзены ў склад Рассветаўскага сельсавета[7]. 10 чэрвеня 2014 года вёскі Новы Крупец і Стары Крупец аб’яднаны ў адзін населены пункт — аграгарадок Крупец[8].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (2 населеныя пункты) — 1203 чалавекі[9], з іх 90,2 % — беларусы, 6,2 % — рускія, 1,6 % — цыганы, 1,2 % — украінцы, 0,6 % — малдаване[10]; паводле перапісу 2019 года (1 населены пункт) — 978 чалавек[11].

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 8.
  2. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 снежня 1962 г. і выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 81. — 248 с. 10 000 экз.
  4. Рашэнні выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня і 26 верасня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).
  5. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 36 (1518).
  6. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 чэрвеня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  7. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads