Рассветаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рассве́таўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак Рассвет.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Мар’інскі сельсавет у складзе Добрушскага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Мар’іна. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. 30 снежня 1927 года рэарганізаваны ў Мар’інскі нацыянальны рускі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. У 1935 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Добрушскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. У 1963 годзе з адміністрацыйнага падпарадкавання Добрушскага гарсавета перададзены вёскі Залессе і Падгор’е[1]. У студзені 1965 года ў склад сельсавета ўключаны вёскі Дубовы Лог, Лявонцьева і Млынок Сівінскага сельсавета[2]. 17 лютага 1972 года скасаваны пасёлак Селязнёўка[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Мар’інскага сельсавета 7 населеных пунктаў[4]. 25 лютага 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рассвет, сельсавет перайменаваны ў Рассветаўскі. 29 ліпеня 1988 года скасаваны пасёлак Падгор’е[5]. 26 кастрычніка 1989 года ў склад сельсавета з Крупецкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёска Ігаўка, пасёлкі Высакаполле, Майскі, Пакроўскі і Ясенкі)[6]. У 2005 годзе цэнтр сельсавета атрымаў статус пасёлка. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дзям’янкаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Бярозкі, Дзям’янкі, Дубовы Лог, Лявонцьева і Млынок)[7]. 28 лістапада 2011 года скасавана вёска Млынок[8], 12 кастрычніка 2022 года — пасёлак Пакроўскі[9].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 1791 чалавек[10], з іх 91,0 % — беларусы, 5,8 % — рускія, 2,0 % — украінцы, 0,4 % — цыганы[11]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 1693 чалавекі[12].
Remove ads
Зноскі
- Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 снежня 1962 г. і выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
- Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7, 8 і 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
- Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 29 ліпеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941).
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads