Крупскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кру́пскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Худаўцы.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Крупскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Крупкі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі, з 18 чэрвеня 1927 года — у складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Крупскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Крупкі атрымалі статус гарадскога пасёлка. Пасля вайны цэнтр сельсавета перанесены на станцыю Крупкі (пазней — пасёлак Крупскі). 5 мая 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Шэйкаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Асінаўка, Зароўе, Лебедзева, Ніва, Новы Засценак, Панскае, Худаўцы, Шэйка і Юзафова), у склад Ігрушкаўскага сельсавета перададзена вёска Каменка[1]. У 1974 годзе скасавана вёска Юзафова[2]. 31 сакавіка 1977 года ў склад сельсавета з Ігрушкаўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Асінаўка, Барсучына, Буда, Ляды, Ротань, Скарадзіца і Студзёнка), у адміністрацыйнае падпарадкаванне Крупскага пассавета перададзены пасёлак Крупскі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Худаўцы[3]. 13 сакавіка 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Ротань[4], 29 кастрычніка 2009 года вернуты ў аграгарадок Худаўцы[5]. 8 верасня 2017 года ў склад сельсавета ўключаны пасёлак Крупскі, які знаходзіўся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Крупскага райвыканкама[6]. 20 верасня 2021 года скасавана вёска Студзёнка[7].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (26 населеных пунктаў) — 2112 чалавек[8], з іх 95,0 % — беларусы, 3,9 % — рускія, 0,6 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года (27 населеных пунктаў) — 2801 чалавек[10].
Зноскі
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- Рашэнні выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1973 г., 18 студзеня, 14 і 28 лютага 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads