Крушэнне цягніка ў Хуаляні (2021)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Крушэнне цягніка ў Хуаляні (2021)
Remove ads

Крушэнне цягніка ў Хуаляні — чыгуначная катастрофа, якая адбылася ў павеце Хуалянь Кітайскай Рэспублікі, на Тайвані 2 красавіка 2021 года. Загінуў 51 чалавек: 49 пасажыраў, машыніст і памочнік машыніста, 202 чалавек атрымалі раненні[1]. Гэта самае цяжкае чыгуначнае здарэнне на востраве з 1948 года, калі ў выніку пажару на чыгуначным мосце праз раку Сіньдзянь загінуў 21 чалавек і яшчэ 43 прапалі без вестак[2]. Папярэдняя буйная аварыя адбылася ў 2018 годзе, калі ў Ілане загінулі 18 чалавек[3].

Хуткія факты Крушэнне цягніка ў Хуаляні, Падрабязныя звесткі ...
Remove ads

Інцыдэнт

Васьмівагонны пасажырскі цягнік «Тарока-экспрэс» сутыкнуўся з аўтамабільным кранам і сышоў з рэек на ўездзе ў тунэль ў горнай мясцовасці[4]. У цягніку на папулярным турыстычным маршруце знаходзілася каля 490 пасажыраў[5]. Загінуў 51 чалавек: 49 пасажыраў, машыніст і памочнік машыніста, 146 чалавек атрымалі раненні[1].

Цягнік-экспрэс ехаў з Тайбэя ў Тайдун, у ім было мноства турыстаў. Таксама былі тайванцы, якія вярталіся дадому, ехалі наведаць сваякоў альбо магілы памерлых блізкіх у першы дзень чатырохдзённых выхадных з нагоды свята Цінміна[6]. Чыгуначны тунэль знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад нацыянальнага парку Тарока. У выніку сутыкнення вагоны №1 і №2 сышлі з рэек, заблакаваўшы вагоны №3—8 унутры тунэля[7]. Галаўны вагон цягніка №8 быў разбураны цалкам, астатнія, блізкія да галавы, вагоны таксама былі моцна дэфармаваны[8]. Па словах аднаго з правадыроў, машыніст Юань перад гібеллю паспеў прымяніць кран машыніста для экстранага тармажэння[9].

Remove ads

Прычыны катастрофы

Як мяркуецца, цягнік сутыкнуўся з аўтамабільным кранам, які сарваўся са схілу[1][10]. Кіроўцы ў аўтакране на момант сутыкнення не было. Аўтамабільны кран быў, верагодна, быў няправільна прыпаркаваны на схіле і скаціўся з яго на чыгуначныя рэйкі. Кіроўца аўтакрана, 45-гадовы Лі, быў затрыманы паліцыяй для высвятлення абставінаў. Лі быў уладальнікам адной з будаўнічых кампаній, якая займалася будаўніцтвам тунэля ў процілеглым, паўночным напрамку[8].

Remove ads

Выратавальная аперацыя

Да прыбыцця ратавальнікаў, пасажыры самастойна выбіраліся праз вокны вагонаў[6]. На выратаванне людзей былі накіраваны больш за 150 як супрацоўнікаў пошукава-выратавальных службаў, так і ваенных[5]. Ратавальнікі вывелі больш за 100 чалавек з вагонаў №1—4[7], выратаванне людзей з вагонаў №5—8 было ўскладнена моцным пашкоджаннем вагонаў унутры тунэля ў выніку удараў аб сцены[11]. Найбольшая колькасць загінуўшых і пацярпелых знаходзілася ў вагонах №5—8[7]. Больш за 70 чалавек апынуліся заблакаванымі ўнутры вагонаў у тунэлі на некалькі гадзін, да 16 гадзін былі вызвалены апошнія 2 пасажыры[5].

Зноскі

  1. Factbox: Taiwan's worst train accidents (англ.). reuters.com. Reuters (2 красавіка 2021). Праверана 2 красавіка 2021.
  2. Taiwan train crash: 36 feared dead as rescuers struggle to reach crushed carriages (англ.). news.yahoo.com. The Telegraph (2 красавіка 2021). Праверана 2 красавіка 2021.
  3. Helen Davidson.. Taiwan train crash: dozens dead after express service derails in tunnel (англ.). theguardian.com. The Guardian (2 красавіка 2021). Праверана 2 красавіка 2021.
  4. Dozens killed as train crashes into truck and partially derails in Taiwan (англ.). cbsnews.com. CBS News (2 красавіка 2021). Праверана 2 красавіка 2021.
  5. Lee Hsin-Yin.. 36 reported with no vital signs, 44 injured in train derailment (update) (англ.). Focus Taiwan. CNA (2 красавіка 2021). Праверана 2 красавіка 2021.
  6. Chang Chi, Tyson Lu, Elizabeth Hsu.. Crane truck driver questioned by police over fatal train accident (англ.). Focus Taiwan. CNA (2 красавіка 2021). Праверана 2 красавіка 2021.
  7. Chang Ming-hsuan, Wu Hsin-yun, Elizabeth Hsu.. Scene of train crash like 'living hell:' Red Cross rescuer (англ.). Focus Taiwan. CNA (2 красавіка 2021). Праверана 2 красавіка 2021.
  8. Ralph Jennings, Johnson Lai.. Train hits truck that slid onto track in Taiwan, killing 51 (англ.)(недаступная спасылка). sfgate.com. SFGATE (2 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2021. Праверана 2 красавіка 2021.
  9. Karson Yiu.. At least 54 dead in Taiwan train crash (англ.). abcnews.go.com. ABC News (2 красавіка 2021). Праверана 2 красавіка 2021.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads