Тайвань

краіна ва Усходняй Азіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Тайваньmap
Remove ads

Тайв́ань (кіт. трад. 臺灣, спр. 台湾, піньінь táiwān), афіцыйна Рэспубліка Кітай (кіт. трад. 中華民國, піньінь zhōnghuá mínguó) — часткова прызнаная дзяржава ва Усходняй Азіі. Раней кіраўніцтва Рэспублікі Кітай кантралявала ўсе тэрыторыі, за якімі замацаваная назва Кітай, акрамя Макаа і Ганконга. Але ж пасля грамадзянскай вайны кіраўніцтва Рэспублікі Кітай было выгнана па-за межы мацерыка; зараз яно кантралюе толькі тэрыторыі астравоў Тайвань, Пескадорас, Кіньмень, Дунша і Мацу. З пачатка 1990-ых гадоў усё часцей выкарыстоўваецца ў СМІ і паўсядзённым ужытку па ўсім свеце назва Тайвань, калі размова ідзе пра Рэспубліку Кітай, назва Кітай жа ёсць практычна манапалізаванаю Кітайскай Народнай Рэспублікай. У міжнародных арганізацыях і, напрыклад, на Алімпійскіх гульнях, Рэспубліка Кітай удзельнічае з імем Кітайскі Тайбэй.

Хуткія факты Рэспубліка Кітай, Заснавана ...
Remove ads

Палітычны статус

Нягледзячы на страту ўлады на тэрыторыі мацерыка, Рэспубліка Кітай дэ-юрэ пазначае сваёй сталіцай горад Нанкін, і да гэтага часу афіцыйна прэтэндуе на землі Кітайскай Народнай Рэспублікі, цэнтральнаазіяцкіх дзяржаў былога СССР, Манголіі, паўночнай М’янмы, хаця сучасны ўрад не звяртае асаблівай увагі на былыя ўладанні. А Кітайская Народная Рэспубліка, у сваю чаргу, не прызнае за законнае існаванне Рэспублікі Кітай і таму прэтэндуе на яе тэрыторыю.

Кітайская Народная Рэспубліка і па сённяшні дзень намагаецца дасягнуць кансэнсусу і мірна ўніфікаваць Кітай. На выпадак, калі «мірная ўніфікацыя» не здарыцца, Кітайская Народная Рэспубліка ладзіць на ўзбярэжжы Фуджыян ракеты, накіраваныя супраць Рэспублікі Кітай і рыхтуецца да ваеннага ўварвання на яе тэрыторыю. У сваю чаргу, ЗША рыхтуюць войскі Рэспублікі Кітай і экспартуюць амерыканскую зброю на Тайвань. ЗША маюць свой погляд на сітуацыю ў рэгіёне. Згодна з ім, мінулыя непаразуменні не павінны зрабіцца прычынай агрэсіі супраць Тайваня.

У самім Тайвані існуюць розныя меркаванні наконт гэтага. Кіруючая партыя Гаміньдан згодна з пазіцыяй ЗША і не адмаўляе магчымую ўніфікацыю ў больш-менш аддаленай будучыні. Аднак яна мае шэраг патрабаванняў, якія абавязкова павінна выканаць Кітайская Народная Рэспубліка, калі хоча, каб краіны аб’ядналіся. Вось яны:

  • КНР абавязана дэмакратызаваць сацыяльнае жыццё да ўзроўню Тайваня.
  • КНР абавязана ўзняць узровень жыцця сваіх грамадзян да ўзроўню Тайваня.

Дэмакратычная прагрэсіўная партыя таксама падтрымлівае пазіцыю ЗША, аднак выключае магчымасць уніфікацыі і выступае за адмову ад тэрытарыяльных прэтэнзій і за абвяшчэнне незалежнасці краіны пад назвай Рэспубліка Тайвань.

Згодна з «палітыкай аднаго Кітая», якую праводзяць Кітайская Народная Рэспубліка і Тайвань, усе краіны, якія ўсталявалі дыпламатычныя дачыненні з адной дзяржавай, не могуць мець стасункі з другой. У абход гэтага патрабавання, Тайвань у большасці краін свету стварыў «Прадстаўніцтвы Тайваня ў пытаннях культуры і эканомікі». Гэтыя прадстаўніцтвы, па дыяпазоне абавязкаў і пытанняў, што там разглядаюць, падобны да дыпламатычных пасольстваў. А ў 25 краінах свету знаходзяцца афіцыйныя пасольствы Тайваня.

Таксама, «палітыка адзінага Кітая» зазначае, што КНР будзе ўдзельнічаць толькі ў тых арганізацыях, дзе не прызнаны Тайвань. Раней (з 1945), Тайвань быў членам-заснавальнікам ААН. Аднак у 1971 права прадстаўніцтва Кітая ў арганізацыі і Савеце Бяспекі было перададзена КНР, а Рэспубліка Кітай пазбаўлена членства. На Алімпійскіх гульнях забараняецца ўзнімаць тайваньскі сцяг і выконваць нацыянальны гімн.

Таму наладжванне стасункаў з КНР на сённяшні дзень з’яўляецца прыярытэтным кірункам палітыкі РК. На гэта накіравана знешняя палітыка Тайваня.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads