Крываўнік дабрародны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крываўнік дабрародны[1], Крываўнік шляхетны[2], Крываўнік Гербера[3] (Achilléa nóbilis) — від травяністых раслін роду Крываўнік (Achillea) сямейства Астравыя.
Remove ads
Біялагічнае апісанне
Крываўнік шляхетны — шматгадовая расліна.
Вышыня расліны складае 20-50 сантыметраў.
Сцябло простае, шаравата-зялёнае.
Лісце шматкроць падзеленае на ніткападобныя долі, у абрысе даўгавата-эліптычнае. Ніжнія лісце на кароткіх хвосціках, да 4 см даўжынёй, верхняе — сядзячае, меншых памераў.
Кошыкі сабраны ў складаныя шчыткі. Кветкі бруднавата-жоўтыя, язычкі краявых кветак белыя, паўкруглыя.
Remove ads
Экалогія і распаўсюджанне
Распаўсюджаны ў чарназёмнай зоне еўрапейскай часткі Расіі, Перадкаўказзі, Заходняй Сібіры.
Таксанамія
яшчэ 12 сямействаў (па Сістэме APG II) | яшчэ около 100 відаў | ||||||||||||
парадак Астракветныя | род Крываўнік (Achillea) | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Астравыя | від Крываўнік дабрародны | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ до 1000 родаў | ||||||||||||
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
- Ботаніка. Агульная і спэцыяльная. — Мінск: Інбелкульт, 1924. — у крыніцы пад назвай Achillea nobilis — крываўнік шляхэтны, у адпаведнасці з тагачасным правапісам
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 7. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Achillea gerberi
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads