Крываўнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крываўнік[3][4] (Achilléa) — буйны род раслін сямейства астравых, або складанакветных (Asteraceae), уключае каля 100 відаў. Большая частка відаў — з Еўразіі, некалькі відаў паходзяць з Паўночнай Амерыкі.
Remove ads
Remove ads
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя травяністыя прамастойныя расліны з паўзучым карэнішчам вышынёй 20—125 см. Лісце перыстарассечанае або суцэльнае. Кветкі ў дробных кошыках, сабраныя ў шчыткападобныя суквецці. Плод — сямянка.
Арэал
Пашыраны ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар'я. На Беларусі 7 дзікарослых відаў.
Некаторыя віды
Род Крываўнік уключае каля 150 відаў[5]. Некаторыя з іх:
- Achillea cartilaginea — Крываўнік храсткаваты
- Achillea collina
- Achillea glaberrima
- Achillea inundata
- Achillea micrantha
- Achillea millefolium typus — Крываўнік лекавы, ці Крываўнік звычайны, ці Крывавец, ці Серпарэзнік, ці Грудная трава, ці Рудамётка[3]
- Achillea nobilis — Крываўнік дабрародны, ці Крываўнік Гербера[3]
- Achillea pannonica
- Achillea ptarmica — Крываўнік птарміка, ці Чхальная трава[6]
- Achillea salicifolia
Значэнне і выкарыстанне
Лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Некаторыя віды ядавітыя.
Зноскі
- Millefolium: інфармацыя на сайце IPNI (англ.)
- Звесткі пра род Achillea у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 7—8. — 160 с. — 2 350 экз.
- Крываўнік у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.494
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads