Крывец (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крывец, Крывое — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 18 км на поўнач ад горада Браслаў, за 3,5 км на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Плюсы, у басейне ракі Друйка. Знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Плошча паверхні 0,19 (0,23[1]) км². Даўжыня 0,83 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Найбольшая глыбіня 4,8 м, сярэдняя — 2,0 м. Даўжыня берагавой лініі 3,45 км. Аб’ём вады ў возеры 0,39 млн м³. Плошча вадазбору 3 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, лопасцевай формы. Схілы катлавіны стромкія на захадзе і ўсходзе, вышынёй 5—8 м, пад хмызняком, у верхняй частцы разараныя. Берагавая лінія звілістая. Берагі зліваюцца са схіламі, пясчаныя, у залівах нізкія, забалочаныя. Возера бяссцёкавае.
Remove ads
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 495.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads