Тамагаўк (ракета)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тамагаўк, або Тамахок (англ.: BGM-109 Tomahawk, [’tɒmə‚hɔ:k]) — амерыканская мнагамэтавая высокадакладная дагукавая крылатая ракета («КР») вялікай далёкасці, стратэгічнага і тактычнага прызначэння. Здзяйсняе палёт на мінімальных вышынях з абмінаннем рэльефа мясцовасці. Знаходзілася на ўзбраенні падводных лодак і караблёў ВМС ЗША, выкарыстоўвалася ва ўсіх значных канфліктах з удзелам ЗША з моманта яе прыняцця на ўзбраенне ў 1983 годзе. Арыентыровачны кошт складае 1,45[1] млн дол. (2014).
BGM-109 Tomahawk распрацоўвалася ў цэлым шэрагу мадыфікацый, уключаючы:
Remove ads
Гісторыя
У 1971 годзе кіраўніцтва Ваенна-марскіх сіл ЗША ініцыявала працы па вывучэнні магчымасці стварэння стратэгічнай КР з падводным запускам. У пачатковай фазе прац разглядваліся два варыянты КР:
- Першы варыянт прадугледжваў распрацоўку цяжкай КР з падводным стартам і вялікай далёкасцю палёта — да 3000 марскіх міль (~5500 км) і размяшчэнне ракет на борце пяці ПЛАРБ тыпу «Джордж Вашынгтон» і пяці тыпу «Этэн Алан» у пускавых усталёўках БРПЛ UGM-27 «Паларыс» (дыяметрам 55 цаляў), якія здымаліся ў узбраення. Тым самым ПЛАРБ рабіліся носьбітамі стратэгічных крылатых ракет ПЛАРК.
- Другі варыянт меркаваў распрацоўку болей лёгкай КР пад 533-мілімятровыя (21 цаля) тарпедныя апараты падводных лодак з далёкасцю палёта да 1500 міль (2500 км).
2 чэрвеня 1972 года быў абраны болей лёгкі варыянт пад тарпедныя апараты, а ў лістападзе таго ж года прамысловасці былі выдадзеныя кантракты на распрацоўку SLCM (англ.: Submarine-Launched Cruise Missile) — крылатай ракеты падводнага базавання.
У студзені 1974 года два найболей перспектыўныя праекты былі абраныя дзеля ўдзелу ў конкурсных дэманстрацыйных пусках, а ў 1975 годзе праектам фірм «Джэнерал Дайнэмікс» і «Лінг-Тэмка-Воўт» (LTV) былі нададзеныя пазначэнні ZBGM-109A і ZBGM-110A, адпаведна (прэфікс «Z» у пазначэнні з'яўляецца статусным, і ў сістэме пазначэнняў МА ЗША выкарыстоўваўся дзеля пазначэння праектаў, якія знаходзяцца «на паперы» — г.зн. на ранняй стадыі распрацоўкі).
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads