Крымск

горад у Краснадарскім краі Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Крымскmap
Remove ads

Крымск[3] (руск.: Крымск) — горад1958 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Крымскага раёна Краснадарскага края. Насельніцтва 56,5 тыс. чалавек (2007).

Хуткія факты Крымск, Краіна ...


Remove ads

Гісторыя

Заснаваны ў 1862 годзе салдатамі Крымскага пяхотнага палка як умацаваны пункт. Да 1958 года — станіца Крымская. У час Вялікай Айчыннай вайны станіца была адным з важных абарончых пунктаў на шляху наступлення нямецка-фашысцкіх войскаў на Паўночны Каўказ[4]. У час вызвалення станіцы і Крымскага раёна загінулі больш за 18 тысяч чырвонаармейцаў (5000 з іх пахаваны ў Крымску)[4].

Геаграфія

Горад размешчаны на Кубана-Прыазоўскай нізіне на беразе невялікай ракі Адагум (левы прыток Кубані ў перадгор’ях заходняй часткі Галоўнага Каўказскага хрыбта), за 87 км ад Краснадара. Вузлавая чыгуначная станцыя (Крымская) Паўночна-Каўказскай чыгункі на лініі КраснадарНоварасійск, адгалінаванні на станцыі Каўказ (паром на Керч), Анапу, Цімашоўск.

Эканоміка

Цэнтра сельскагаспадарчага раёна[4]. Харчовая прамысловасць: кансервавы камбінат, вінны, малочны заводы і іншыя. Камбікормавы завод, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads