Крыніца Святы ключ (Мхінічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Святы ключ — крыніца ва ўрочышчы Мхінічы Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці. Таксама вядомая пад назвай Крыніца Іаана Хрысціцеля.
Remove ads
Апісанне
Размешчана за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Пабеда, за 100 метраў на поўдзень ад моста цераз раку Каўпіта[1].
Легенда
Паводле мясцовага падання, Бог кінуў на зямлю тры камяні. Самы вялікі ўпаў у вёсцы Кліны, дзе стала біць Блакітная крыніца, а меншыя — у вёсках Горы і Мхінічы, дзе таксама з’явіліся крыніцы[1][2].
Сучасны стан
Раней побач з крыніцай стаяла царква. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС вёска Мхінічы была адселена, і тэрыторыя ўваходзіць у зону адчужэння, для наведвання якой патрабуецца пропуск.
У 2010-х гадах над крыніцай была ўзведзена новая драўляная капліца і купель. Вядзецца будаўніцтва храма[1]. Адраджэнне крыніцы лічыцца заслугай іерэя храма Дзмітрыя Растоўскага[3].

Спасылкі
- Крыніца Іаана Хрысціцеля на сайце «Родники Беларуси»
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads