Блакітная крыніца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Блакітная крыніца ці Сіні калодзеж — крыніца з самым магутным патокам ўзыходзячага тыпу на Усходне-Еўрапейскай раўніне[3]. Гідралагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння з 1985 года[2][4].
Remove ads
Геаграфія

Сіні калодзеж размешчаны ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці, у 4 кіламетрах на поўнач ад мяжы вёскі Дубна, у 2,5 кіламетра на паўднёвы ўсход ад горада Слаўгарад[1].
Крыніца знаходзіцца на вышыні 136 м над узроўнем мора. Перапад вышынь складае 4—5 м. Па накіраванні руху падземных вод да іх выхаду на паверхню зямлі, крыніца з’яўляецца ўзыходзячай[4].
З крыніцы выцякае ручай, які з’яўляецца левым прытокам ракі Галуба (басейн ракі Сож). Яго шырыня складае 3—8 м, глыбіні — 0,5—1 м. Хуткасць плыні вады ў ручаі — каля 0,4 м/с, на вузкіх участках павялічваецца да 0,7 м/с і больш. Дно складзена пераважна пяскамі[3][4].
Remove ads
Апісанне
Крыніца прадстаўляе сабой калодзеж, які вертыкальна сыходзіць шахтай на глыбіню 150—200 метраў. Аб’ём выходзячай вады складае 5000 кубічных метраў вады ў суткі ці 60 літраў у секунду[2][5].
Крыніца ўтварае вялікую крынічную ванну памерам 20 на 12 м з максімальнай глыбінёй 2 метры[2].
Выхад падземных вод размешчаны ў паўночна-заходнім куце вадаёма, уяўляе сабой вертыкальную шахту дыяметрам 1,2—1,3 м. Вада крыніцы мае блакітнавата-смарагдавы колер, паступае з глыбіні 100—200 м, дзе цыркулюе ў тоўшчы пісчага мелу[4].
Вада з крыніцы
У складзе вады адзначаецца падвышанае ўтрыманне фтору і крэмнію. Па хімічным складзе вада крыніцы ставіцца да гідракарбанатна класу кальцыевай групы. Агульная мінералізацыя (сума раствораных рэчываў) вады ў крыніцы 180,628 мг/дм³[3][4]. Вада круглы год мае тэмпературу прыблізна 5 °C.
Remove ads
Легенды
Паводле легенды племя радзімічаў было ахрышчана ў гэтай крыніцы[6][7].
Лічыцца, што да чалавека, які тройчы перайшоў Блакітную крыніцу, надоўга ніякая хворасць не прыстане, здароўе будзе добрым, а жыццё доўгім[5].
Найбольш вядомая легенда пра Кацярыну і двух хлопцаў Сцяпана і Макара, запісаная вядомым магілёўскім краязнаўцам Е. Р. Раманавым у 1891 г[4][6].
У паданні фігуруе валатоўна Кацярына, за якую спаборнічаюць два волаты — Сцяпан і Марка. Кацярыне кахае Сцяпана, але ён, аднак, быў крыху слабейшы за свайго саперніка. Яны абяцае выйсці за таго, хто далей кіне валун. Марка перамагае і Кацярына, каб не жыць з некаханым, падае з камення, ператвараецца ў ваду і выходзіць з-пад зямлі за 5 вёрст ад Прапойска ў выглядзе крыніцы — гэтую крыніцу назвалі Сіні Калодзеж[8]. Валатоўна Кацярына сустракаецца і ў іншых паданнях. Яна мае відавочныя рысы старажытнага архетыпнага жаночага боства зямлі, вады і жыцця, між тым як Сцяпан — празрыстая адсылка да вобраза Вялеса. Адсюль магчыма, што багіня, якой адпавядае пазнейшы персанаж Кацярыны, была яго жаночай парай, а ў самім паданні прасочваюцца рэшткі старажытнага міфа пра канфлікт Вялеса з іншым богам за прыхільнасць нейкага жаночага боства.
Культавае значэнне
З даўніх часоў месца вакол крыніцы лічылася сакральным, і выкарыстоўвалася як капішча. З прыходам хрысціянства, гэта месца было асвечана, і як кажуць адно з першых на нашай тэрыторыі, стала уважацца святым, вада лічыцца гаючай і валодае высокімі пітным якасцямі. Побач з крыніцай пабудавана царква, дзе правяцца малебны 14 жніўня на праваслаўнае свята Макаўе[9], калі побач з Блакітнай крыніцай збіраецца да 20 тысяч паломнікаў[2][3][4][10].
Remove ads
Флора
Вялікай біялагічнай разнастайнасцю крыніца не адрозніваецца. Значныя плошчы дна крынічнай ванны пакрытыя нітчатым багавіннем. Асобнымі курцінамі расце Potamogeton acutifolius. Уражвае развіццё калоній пурпуровых бактэрый, якія ўтвараюць мудрагелістыя формы[3].
Берагавая лінія вадаёма зарасла драўняна-хмызняковай расліннасцю (пераважна вербалозам і вольхай)[3]. Побач таксама сустракаюцца дубы, ліпы і ляшчына[11].
Remove ads
Фаўна
З бесхрыбтовых у крынічнай ванне і ручаі адзначаны лічынкі ручайнікаў (Trichoptera) пяці відаў (Halesus digitatus, Rhyacophila fasciata, Chaetopteryx villosa, віды родаў Anabolia і Halesus), а таксама лічынкі аўсянікаў (Ephemeroptera), вадзяны вослік (Asellus aquaticus) і Acilius sulcatus[3].
У альтанках ля крыніцы жывуць ластаўкі[12], зімой можна ўбачыць дзікіх качак[13].
Зноскі
- «Голубая криница» или «Синий колодец» Архівавана 2 чэрвеня 2017. (руск.)
- Краткая характеристика родника «Голубая криница» Архівавана 4 чэрвеня 2017. (руск.)
- Краткая характеристика родника «Голубая криница» Архівавана 28 лютага 2017. (руск.)
- Достопримечательности Славгородского района(недаступная спасылка) (руск.)
- Голубая криница(недаступная спасылка) (руск.)
- СВЯТЫНЯ ПРИСОЖЬЯ (руск.)
- Фатаграфіі са свята(недаступная спасылка)
- У голубой криницы Архівавана 15 жніўня 2018. (руск.)
- Шлях да Блакітнай крыніцы — фотарэпараж з вандроўкі(недаступная спасылка)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads