Крысціян Радрыгес

уругвайскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Крысціян Радрыгес
Remove ads

Крысціян Габрыэль Радрыгес Бароці (ісп.: Cristian Gabriel Rodríguez Barotti; нар. 30 верасня 1985, Хуан-Лакасэ, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Уругвая (2003—2018).

Хуткія факты Крысціян Радрыгес, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

«Пеньяроль»

Крысціян пачаў прафесійную кар’еру за ўругвайскі гранд «Пеньяроль» у 2002 годзе. У 2003 годзе ён стаў чэмпіёнам краіны, разам з ім у той камандзе выступаў легендарны парагвайскі брамнік Хасэ Луіс Чылаверт. У 2004 годзе Радрыгес у асноўным пазбаўляўся ад наступстваў цяжкай траўмы.

ПСЖ

У 2005 годзе Крысціян перайшоў у французскі клуб «Пары Сен-Жэрмен», першы сезон у якім не быў асабліва характэрным. На другі сезон Радрыгес дапамог сваёй камандзе захаваць прапіску ў Лізе 1, забіўшы мяч у браму «Манака».

Партугалія

Каб спыніць змаганне з камандай за выжыванне, Крысціян прыняў рашэнне перайсці ў стан партугальскага гранда «Бенфікі» ў сезоне 2007/08 на правах арэнды. З 2008 года Крысціян Радрыгес стаў выступаць за «Порту». Ён склаў ударную тройку ў атацы каманды разам з аргенцінцам Луча Гансалесам і бразільцам Халкам.

«Атлетыка»

28 мая 2012 года Радрыгес падпісаў 4-гадовы кантракт з мадрыдскім «Атлетыка»[4][5]. Першы гол за новы клуб забіў 17 лютага 2013 года ў матчы супраць «Вальядаліда».

У першай палове 2015 года знаходзіўся ў арэндах: спачатку ў «Парме», а пасля абвяшчэння італьянскага клуба банкрутам перабраўся ў «Грэміу».

Апошнія гады

24 ліпеня 2015 года падпісаў двухгадовы кантракт з аргенцінскім клубам «Індэпенд’ентэ», аднак шмат прапусціў з-за траўмы, і ў снежні 2016 года пагадненне было разарвана.

У пачатку 2017 года вярнуўся ў «Пеньяроль». У красавіку 2021 года перайшоў у іншы ўругвайскі клуб «Пласа Калонія». У студзені 2023 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры.

Remove ads

Міжнародная кар’ера

За зборную Уругвая Крысціян дэбютаваў ва ўзросце 18 гадоў у матчы супраць зборнай Мексікі. Радрыгес з’яўляецца ўдзельнікам чатырох Кубкаў Амерыкі, чэмпіянату свету 2014 года.

Дасягненні

Клубныя

«Пеньяроль»:

  • Чэмпіён Уругвая (3): 2003, 2017, 2018
  • Уладальнік Суперкубка Уругвая: 2018

«ПСЖ»:

«Порту»:

«Атлетыка»:

Міжнародныя

Уругвай:

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads