Крытычная маса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крытычная маса — мінімальная маса ядзернага гаручага, здольная забяспечыць ажыццяўленне ланцуговай ядзернай рэакцыі.

Велічыня крытычнай масы залежыць ад уласцівасцяў рэчыва (такіх, як перасеку дзялення і радыяцыйнага захопу), ад шчыльнасці, колькасці прымешак, формы вырабу, а таксама ад асяроддзя. Напрыклад, наяўнасць адбівальнікаў нейтронаў можа моцна паменшыць крытычную масу.
Remove ads
Крытычны памер
Крытычная маса звязана з крытычнай даўжынёй , дзе x залежыць ад формы ўзора і знаходзіцца ў межах ад 2 да 3. Залежнасць ад формы звязана з выцечкай нейтронаў праз паверхню: чым большая паверхня, тым большая крытычная маса. Узор мінімальнай крытычнай масы мае форму шара.
Remove ads
Літаратура
- Крыты́чная ма́са // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 521. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Крити́ческая ма́сса // Т. 13. Конда — Кун. — М. : Советская энциклопедия, 1973. — С. 453. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads