Плутоній-239

From Wikipedia, the free encyclopedia

Плутоній-239
Remove ads

Плутоній-239 (англ.: plutonium-239) — радыеактыўны нуклід хімічнага элемента плутонію з атамным нумарам 94 і масавым лікам 239. Часам лічыцца, што ён уваходзяць у радыеактыўнае сямейства 4n+3, т.зв. рад актынію (хоць звычайна лічаць, што гэты рад пачынаецца з прыроднага ўрану-235, які і ўзнікае пры распадзе плутонію-239, які практычна адсутнічае ў прыродзе). Быў адкрыты ў 1941 годзе Гленам Сібаргам, Дж. Кенэдзі, Артурам Валем і Э. Сегрэ[3].

Хуткія факты Назва, сімвал, Нейтронаў ...

У прыродзе сустракаецца ў надзвычай малых колькасцях ва ўранавых рудах. Радыягенны плутоній-239 утвараецца з ўрану-238 пры захопе нейтронаў, якія ўзнікаюць пры спантаным дзяленні ўрану (235U і 238U) і ў выніку рэакцый (α, n) на лёгкіх элементах, якія ўваходзяць у склад руд[4]; яшчэ адной крыніцай нейтронаў з’яўляецца касмічнае выпраменьванне[5].

Актыўнасць аднаго грама гэтага нукліда складае прыблізна 2,3 ГБк.

Remove ads

Утварэнне і распад

Плутоній-239 утвараецца ў выніку наступных распадаў:

  • β-распад нукліда 239Np (перыяд паўраспаду складае 2,356(3)[2] сутак):
  • K-захоп электрона нуклідам 239Am (перыяд паўраспаду складае 11,9(1)[2] гад):
  • α-распад нукліда 243Cm (перыяд паўраспаду складае 29,1(1)[2] гадоў):

Распад плутонію-239 адбываецца па наступных кірунках:

  • α-распад у 235U (верагоднасць 100 %[2], энергія распаду 5 244,51(21) кэВ[1]):

энергія выпраменьвання α-часціц

5 105,5 кэВ (у 11,94 % выпадкаў);
5 144,3 кэВ (у 17,11 % выпадкаў);
5 156,59 кэВ (у 70,77 % выпадкаў)[6].
  • Спантанае дзяленне (імавернасць 3,1(6)×10-10 %)[2];
Remove ads

Атрыманне

Плутоній-239 утвараецца ў любым ядзерным рэактары, які працуе на прыродным ці малаабагачаным уране, што змяшчае галоўным чынам ізатоп 238U, пры захопе ім лішніх нейтронаў. Пры гэтым адбываюцца наступныя ядзерныя рэакцыі:

.

Для прамысловага выдзялення плутонію-239 з апрамененага ядзернага паліва выкарыстоўваюць п'юрэкс-працэс[5].

Remove ads

Ізамеры

Вядомы адзіны ізамер 239Pum з наступнымі характарыстыкамі[2]:

  • Лішак масы: 48 981,5(18) кэВ
  • Энергія ўзбуджэння: 391,584(3) кэВ
  • Перыяд паўраспаду: 193(4) нc
  • Спін і цотнасць ядра: 7/2-

Распад ізамернага стану ажыццяўляецца шляхам ізамернага пераходу ў асноўны стан[2].

Ужыванне

Плутоній-239 выкарыстоўваюць[5]:

Зноскі

  1. Audi G., Wapstra A. H., Thibault C. The AME2003 atomic mass evaluation (II). Tables, graphs, and references(англ.) // Nuclear Physics A. — 2003. — Т. 729. — С. 337—676. — DOI:10.1016/j.nuclphysa.2003.11.003Bibcode: 2003NuPhA.729..337A
  2. Audi G., Bersillon O., Blachot J., Wapstra A. H. The NUBASE evaluation of nuclear and decay properties // Nuclear Physics A. — 2003. — Т. 729. — С. 3—128. — DOI:10.1016/j.nuclphysa.2003.11.001Bibcode: 2003NuPhA.729....3A
  3. Волков В.А., Вонский Е.В., Кузнецова Г.И. Выдающиеся химики мира. М.: Высшая Школа, 1991. — С. 407. — 656 с.
  4. Милюкова М. С., Гусев Н. И., Сентюрин И. Г., Скляренко И. С. Аналитическая химия плутония. М.: «Наука», 1965. — С. 12. — 454 с. — (Аналитическая химия элементов). 3 400 экз.
  5. Редкол.:Кнунянц И.Л. (гл. ред.). Химическая энциклопедия: в 5 т. М.: Большая Российская энциклопедия, 1992. — Т. 3. — С. 580-582. — 639 с. 50 000 экз. — ISBN 5—85270—039—8.
  6. E. D. Clayton, ANOMALIES OF NUCLEAR CRITICALITY, REVISION 6 // Pacific Northwest Laboratory, February 2010. page 79. «N. THE CRITICALITY OF 239Pu-240Pu METAL MIXTURES»: «The critical mass for 239Pu metal is given as 5.2 and 10 kg for water-reflected and bare spheres, respectively.»
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads