Крыштаф Завіша
(пам. 1670) маршалак вялікі літоўскі, кашталян віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крыштаф Завіша (1578 — 23 студзеня 1670[1]) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі лоўчы літоўскі (1629—1637), вялікі пісар літоўскі (1637—1649), надворны маршалак (1649—1654) і вялікі маршалак літоўскі (1654—1669). Кашталян віленскі (з 1669), староста менскі (1631—1645) і браслаўскі (1645).
Remove ads
Біяграфія
З роду Завішаў герба «Лебедзь», сын вялікага падскарбія літоўскага Андрэя Яна Завішы.
У 1606 годзе апублікаваў гераічную паэму «Караламахія», прысвечаную перамозе ў бітве пад Кірхольмам.[4]
Удзельнік узяцця і абароны Смаленска ў 1609—1613 гадах падчас вайны 1609—1618 гадоў. У 1613 годзе пасол ад Быдгашчскай канфедэрацыі войска смаленскага да прускай рады і князя.
У 1639 годзе маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага.
У 1655 годзе ўдзельнік Тышовецкай канфедэрацыі.
У 1659 і 1661 гадах дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ад сенату.
Пасол на соймы Рэчы Паспалітай 1632 (ад Менскага павету), 1646, 1649—1650, 1650 гадоў, каранацыйныя соймы 1633, 1649 года, надзвычайныя соймы 1635, 1637, 1642 (маршалак сойма), 1647 гадоў.
Remove ads
Сям’я
Быў жанаты з Крысцінай, дачкой Андрэя Тышкевіча. Меў сыноў Андрэя Казіміра (перадаў яму Менскае староства) і Яна Юрыя (перадаў яму Браслаўскае староства), а таксама дачку Ганну Канстанцыю, жонку Фелікса Яна Паца.
Беларускія пераклады
- Хрыстафор Завіша Найяснейшаму каралевічу Уладзіславу…; Караламахія (урывак з паэмы): пераклад з лацінскай мовы, каментарыі Ж. В. Некрашэвіч-Кароткай. // Роднае слова : часопіс. — 2006. — № 8. — С. 18—20.
- Завіша Х. Караламахія / Пераклад з лацінскай мовы Жанны Некрашэвіч-Кароткай // «Наша Вера» № 2 (40), 2007.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads