Крыштаф Міхал Сапега

пісар вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Крыштаф Міхал Сапега
Remove ads

Крыштаф Міхал Сапега (10 жніўня 1607, Ружаны17 жніўня 1631) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Падстолі1630) і пісар вялікі літоўскі (з 1631).

Хуткія факты Крыштаф Міхал Сапега, пісар вялікі літоўскі ...
Remove ads

Біяграфія

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Льва, канцлера вялікага літоўскага, і Гальшкі з Радзівілаў. Меў братоў Яна Станіслава і Казіміра Льва.

Навучаўся ў Віленскай акадэміі, разам з братам Казімірам Львом працягваў адукацыю за мяжой у Мюнхене і Інгальштаце.

У 1624 захварэў на сухоты, што прымусіла братоў вярнуцца дадому. Па непрацяглым лячэнні выехаў на вучобу ў Лёвенскі ўніверсітэт, наведаў Брусель, Балонню (1628) і Падую (1629).

Абіраўся паслом на соймы 1629 і 1630. Атрымаў пасады падстолія і пісара вялікага літоўскага. Заўчасна памёр ад сухотаў.

Аўтар твору «Theses politicae ex Aristotelis libris de republica» (Лёвен, 1627).

Remove ads

Зноскі

  1. Krzysztof Mikołaj Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q96022943'></a>
  2. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 57. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q122382124'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads