Стэфан Пац
(1587—1640) падканцлер літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стэфан Пац (1587 — 1640) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі пісар (1615—1630) і рэферэндар літоўскі (1626—1630), падскарбі надворны (1630) і вялікі літоўскі (1630—1635), падканцлер вялікі літоўскі (з 1635).
Быў старостам берасцейскім, прэнскім і вілкавішскім.
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў герба «Газдава», сын берасцейскага падкаморага Мікалая Паца і Соф’і з Сапегаў.
Навучаўся ў Італіі, па вяртанні ў Вялікае Княства Літоўскае паслядоўна займаў пасады каралеўскага сакратара (з 1611), вялікага пісара, рэферэндара, падскарбія і падканцлера.
Браў удзел у вайне Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 гадоў, у тым ліку аблогі Смаленска ў 1610 годзе.
У 1624—1625 гадах, суправаджаючы каралевіча Уладзіслава Вазу ў яго паездцы па Еўропе (Германія, Брусель, Нідэрланды, Італія і інш.), вёў падарожны дыярыуш. У 1854 годзе была выдадзена кніга дарожных нататак Стэфана Паца «Карціна еўрапейскіх двароў у пачатку XVII стагоддзя» (польск.: Obraz dworów europejskich na początku XVII wieku).
Шчыры каталік, фундаваў кляштар кармелітак і касцёл Святога Юзафа ў Вільні, таксама спрыяў будове касцёла Святой Тэрэзы, у якім і быў пахаваны.
Remove ads
Сям’я
У шлюбе з Ганнай Дусяцкай (пам. каля 1643) меў меў трох сыноў і дзвюх дочак:
- Станіслаў Пац (пам. 1643), дваранін каралеўскі
- Крыштаф Жыгімонт Пац (1621—1684), харунжы вялікі літоўскі (1646), падканцлер літоўскі (1656—1658), канцлер вялікі літоўскі (1658—1684), эканом гродзенскі і алыцкі
- Мікалай Стэфан Пац (пам. 1684), дваранін каралеўскі, ваявода троцкі (1651), кашталян віленскі (1670), біскуп віленскі (1671)
- Соф’я (1618—1665), з 1636 года ў шлюбе з кашталянам віленскім Янам Казімірам Хадкевічам (каля 1616—1660)
- Ганна (пам. 1652), з 1644 года ў шлюбе з ваяводам мсціслаўскім Фрыдэрыкам Сапегам (пам. 1650).
Remove ads
Зноскі
- Stefan Pac // opac.vatlib.it
- Stefan Pac // NUKAT — 2002.
- Stefan Pac h. Gozdawa // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 164.
- Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 87. — 377 с.
- Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 58, 80. — 377 с.
- Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 82, 87. — 377 с.
- Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 88, 150. — 377 с.
- Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 88, 172. — 377 с.
- Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 88, 191. — 377 с.
- Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 88, 188. — 377 с.
- Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 88, 149. — 377 с.
- Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 88, 190. — 377 с.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads