Крыштаф Шыдлавецкі

(1466—1532) кашталян кракаўскі, канцлер вялікі каронны From Wikipedia, the free encyclopedia

Крыштаф Шыдлавецкі
Remove ads

Кшыштаф Шыдлавецкі (польск.: Krzysztof Szydłowiecki; 1467, Шыдловец — 29 снежня 1532, Кракаў) — дзяржаўны дзеяч Каралеўства Польскага, падскарбі надворны каронны ў 1507—1510, кашталян сандамірскі з 1509, падканцлер каронны з 1511, канцлер вялікі каронны з 1515, староста генеральны кракаўскі з 1515, ваявода кракаўскі у 1515—1527, кашталян кракаўскі з 1527. Староста серадзскі, навакорчынскі, гастынінскі, сахачаўскі і лукаўскі[2], граф шыдлавецкі.

Хуткія факты Кшыштаф Шыдлавецкі, падканцлер каронны[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Сын Станіслава і Ганны (з роду Лебедзь), брат Мікалая.

Кіраваў знешняй палітыкай Польскай дзяржавы ў перыяд кіравання Жыгімонта I Старога. Быў прыхільнікам Габсбургаў і стварэння антытурэцкай лігі. Уступіў у Ордэн Дракона і атрымаў ад імператара Максіміліяна I герб «Адрованж» і тытул графа.

У 1515 годзе сумесна з біскупам Пятром Таміцкім распрацаваў пагадненне з Габсбургамі, што прывяло да сустрэчы трох манархаў у Вене, якая адбылася ў тым жа годзе. Быў палітычным праціўнікам каралевы Боны. Ініцыятар чатырохгадовага перамір’я з Альбрэхтам Гогенцолернам, заключанага 5 красавіка 1521 года.

У 1514 годзе за 10 тысяч флорынаў набыў горад Апатаў, дзе ў касцела Святога Марціна і быў пахаваны. Скульптурнае надмагілле Кшыштафа Шыдлавецкага выканана ў майстэрні Барталамеа Берэчы пры ўдзеле Джавані Чыні і ўпрыгожана знакамітым бронзавым барэльефам.

Сярод іншых дзеячаў свайго часу намаляваны на карціне Яна Матэйкі «Прускі амаж».

Remove ads

Сям’я

Жонкай Крыштафа каля 1512 года стала Сафія з Таргавіска (? — 1556). Меў з ёй дачок:

Крыштаф быў апошнім мужчынскім прадстаўніком роду Шыдлавецкіх. Пасля яго смерці асноўныя маёнткі роду, у тым ліку і Шыдловец, праз шлюб дачкі Альжбеты перайшлі ў род Радзівілаў.

Remove ads

Зноскі

  1. Urzędnicy centralni i nadworni Polski XIV-XVIII wieku / пад рэд. A. GąsiorowskiKórnik: Biblioteka Kórnicka, 1992. — С. 54. — 220 с. — ISBN 83-85213-04-X
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q6453758'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q11686403'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q123985090'></a>
  2. Urzędnicy województwa krakowskiego XVI—XVIII wieku. Spisy. / Oprac. Stanisław Cynarski i Alicja Falniowska-Gradowska. — Kórnik, 1990. — S. 97. (польск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads