Бона Сфорца
каралева польская і вялікая княгіня літоўская From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бона Сфорца д’Арагона (італ.: Bona Sforza d’Aragona; 2 лютага 1494 — 19 лістапада 1557) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская, другая жонка Жыгімонта I Старога, маці Жыгімонта II Аўгуста.
Remove ads
Біяграфія
Дачка міланскага герцага Джана Галеаца Сфорца. Імкнулася ўзмацніць палітычную ўладу і эканамічную моц манархіі, абараняла дзяржаўныя землі ад незаконнага прысваення феадаламі. Закладзеныя ў яе шматлікіх маёнтках прынцыпы інтэнсіўнага, у інтарэсах феадалаў, вядзення гаспадаркі (меліярацыя, палепшаны севазварот), узмоцненага, але ўнармаванага падаткаабкладання, пазней былі распаўсюджаны на ўсе дзяржаўныя маёнткі Вялікага Княства Літоўскага, г.зв. Валочная памера (1557) і да канца XVI стагоддзя прынятыя большасцю землеўладальнікаў.
Ад самага прыезду ў Польшчу ў 1518 годзе, Бона мела шматлікае атачэнне з італьянцаў, адмыслоўцаў розных галін, у тым ліку кухараў, якія аказалі значны ўплыў на пашырэнне найноўшых заходнееўрапейскіх культурных і тэхнічных дасягненняў, спажывецкіх прыхільнасцяў эпохі Рэнесансу, у тым ліку на ўдасканаленне меню, спачатку толькі найвышэйшых арыстакратычных колаў Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. З дзейнасцю Боны Сфорца звязваюць з’яўленне або пашырэнне ў меню арыстакратыі экзатычнай усходняй садавіны — апельсінаў, лімонаў, гранатаў, фігаў, прыпраў — шафрану, фенхелю, імбіру, цынамону, цукру, а таксама аліўкаў, каштанаў, разынак, мігдалаў, марцыпанаў, рысу і г.д. Найбольш яскравым новаўвядзеннем эпохі Боны лічыцца салата і іншая агародніна, а таксама ўвядзенне ў карыстанне відэльцу і г.д. Боне Сфорца таксама прыпісваецца дасканалае валоданне атрутамі, яе падазраюць у арганізацыі атручвання апошніх з незалежных мазавецкіх княжатаў у 1522 годзе і непажаданай нявесткі Барбары Радзівіл у 1551 годзе[8].
Remove ads
Галерэя
- Бона Сфорца, пасля 1548
- Атручэнне каралевы Боны (Otrucie królowej Bony), карціна Яна Матэйкі
- Бона Сфорца, карціна Банавентуры Дамброўскага (палатно, алей; 1840-я)
Ушанаванне памяці
Імем Боны Сфорцы была названа цэнтральная плошча мястэчка Моталь (зараз — Плошча Леніна).
У літаратуры
- Галіна Аўдзерская. «Каралева Бона. Цмок у гербе» (гістарычны раман-хроніка).
- Януш Маеўскі. «Каралева Бона» (тэлесеряал).
- Уладзімір Караткевіч. «Ладдзя Роспачы» — аповесць.
- Аляксей Дудараў. «Чорная панна Нясвіжа» (п’еса).
- Валянцін Пікуль. «Апошнія з Ягелонаў». Мініяцюры.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads