Крыш’яніс Баран

From Wikipedia, the free encyclopedia

Крыш’яніс Баран
Remove ads

Кры́ш’яніс Ба́ран (лат.: Krišjānis Barons; 19 [31] кастрычніка 1835, Струтэле, Курляндская губерня — 8 сакавіка 1923, Рыга) — латышскі пісьменнік, фалькларыст, журналіст і грамадскі дзеяч, збіральнік дайн — латышскіх народных песень. Актыўны ўдзельнік прагрэсіўна-нацыянальнага руху «младалатышоў» 1860-х гадоў.

Хуткія факты Крыш'яніс Баран, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 31 кастрычніка 1835 года ў маёнтку Струтэле (цяпер Тукумскі край), дзе яго бацька служыў прыганятым. Пазней працягваў навуку ў Вэнтспілсе і Елгаве, дзе скончыў Елгаўскую гімназію. Вучыўся ў Дэрпцкім універсітэце, дзе пазнаёміўся з Крыш’янісам Валдэмарсам і актыўна браў удзел у дзейнасці латышскага студэнцкага кружка. З-за нястачы сродкаў быў змушаны перапыніць навуку.

У 1862 годзе браў удзел у выданні пецярбургскай латышскай газеты «Петэрбургас авізэс», а потым стаў яе рэдактарам. У 1865 годзе выданне газеты было забаронена, а К. Баран як палітычна нядобранадзейная асоба трапіў пад нагляд паліцыі.

Амаль 30 гадоў прапрацаваў у Варонежскай губерні дарэктарам у сям’і абшарніка Івана Станкевіча.

Thumb
Надмагільны помнік (1985).

У 1893 годзе вярнуўся ў Латвію. У Крыш’яніса Барана было шмат прац, прысвечаных прыродазнаўчым навукам, геаграфіі і мовазнаўству, але найболей значнай працай, якому ён прысвяціў усё сваё жыццё, быў працяг (з 1878 года) працы Фрыцыса Брыўземніекса па збіранні, апрацоўцы, сістэматызацыі і выданні латышскіх народных песень — дайн. Акадэмічны зборнік дайн, які ўтрымвае 217 996 тэкстаў народных песень, з’яўляецца аднай з самых манументальных прац у вобласці фалькларыстыкі ў свеце.

Сканаў у Рызе 8 сакавіка 1923 года ва ўросце 87 гадоў. Пахаваны на Вялікіх могілках Рыгі.

Remove ads

Зноскі

1. Deutsche Nationalbibliothek Record #118922890 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.

2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118922890 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads