Крыўлянскі замак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Крыўлянскі замакmap
Remove ads

Крыўлянскі замак — колішні замак каля в. Крыўляны (Жабінкаўскі раён), які існаваў у XVII — пачатку XVIII ст. Пабудаваны ў забалочанай мясцовасці. Належаў князям Чартарыйскім.

Хуткія факты Крыўлянскі замак, Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Меў блізкі да прамавугольніка план (плошча каля 11 га), быў умацаваны земляным валам (шырыня 7—8 м, вышыня каля 4 м), бастыёнамі, ровам (шырыня 13—15, глыбіня да 4 м). З паўночна-заходняга боку быў абведзены дадатковым вадзяным ровам. Уезд у замак размяшчаўся з паўднёвага ўсходу. У паўднёва-заходняй частцы на ўзвышэнні стаяла драўляная вежа, каля якой была сажалка, абнесеная высокім земляным валам і злучаная з рэчкай. У комплекс уваходзілі таксама драўляны палац, жылыя і гаспадарчыя пабудовы.

Remove ads

Літаратура

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads