Крыўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кры́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Крыўск.
Remove ads
Гісторыя
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. 26 чэрвеня 1969 года скасаваны пасёлкі Будзішча, Дубраўка і Рагавы[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Крыўскага сельсавета 6 населеных пунктаў[2]. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Івольскага сельсавета (9 населеных пунктаў: вёскі Івольск, Лозкі, Сінічына, пасёлкі Восаў, Дунай, Красная Плошчадзь, Расцяробы, Смаловыя Лозкі і Чырвоны Лужок)[3].
Remove ads
Склад
У склад Крыўскага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія зараз не існуюць: да 1936 года — пасёлак Яначкаў, да 1969 года — пасёлкі Будзішча, Дубраўка, Рагавы, да 1997 года — пасёлак Першамайскі, да 2013 года — пасёлак Добрая Надзея[4], да 2015 года — пасёлак Першабацунскі[5].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 1142 чалавекі[6], з іх 91,2 % — беларусы, 5,9 % — рускія, 2,1 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 1337 чалавек[8].
Зноскі
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads