Расцяробы (Буда-Кашалёўскі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Расцяро́бы[1] (трансліт.: Rasciaroby, руск.: Растерёбы) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Крыўскага сельсавета. За 25 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 28 км ад Гомеля.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 года акупанты спалілі 18 двароў і забілі 8 жыхароў, 7 жыхароў мястэчка загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Івольск).

Да 1 снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Івольскага сельсавета[2].

Remove ads

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 3 гаспадаркі, 5 жыхароў.

Дынаміка

  • 1940 год — 19 двароў, 72 жыхара.
  • 1959 год — 68 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 3 гаспадаркі, 5 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads