Кубенскае возера
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ку́бенскае возера (руск.: Ку́бенское озеро[1]) — возера ў Валагодскай вобласці Расіі (басейн Паўночнай Дзвіны). Пераўтворана ў 1917 годзе ў вадасховішча.
Плошча паверхні 648 км² (уласна возера — 407[2] км²). Сярэдняя глыбіня каля 3 м. Размешчана ў забалочанай нізіне на вышыні 109 м. Даўжыня каля 60 км, шырыня да 15 км. Дно пераважна пясчанае. Жыўленне змяшанае, з перавагай снегавога. Размах ваганняў узроўню да 1,5 м. Замярзае ў кастрычніку — лістападзе, ускрываецца ў канцы красавіка — маі. З возера выцякае рака Сухана, ля яе вытоку — плаціна для сезоннага рэгулявання і суднаходны шлюз.
Remove ads
Зноскі
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 236. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads