Кузьма Андрыянавіч Андрыянаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кузьма Андрыянавіч Андрыянаў (руск.: Кузьма Андрианович Андриа́нов; 1904—1978) — савецкі хімік. Акадэмік АН СССР. Герой Сацыялістычнай Працы. Лаўрэат Ленінскай прэміі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 15 (28 снежня) 1904 года ў вёсцы Кандракова (цяпер Зубцоўскі раён, Цвярская вобласць). У 1930 годзе скончыў МДУ імя М. В. Ламаносава. У 1929—1954 гадах працаваў у ВЭІ. У 1930—1932 гадах выкладаў у МКІ. У 1933—1941 гадах выкладаў у МХТІ. У 1941—1959 гадах выкладаў у МЭІ (з 1946 года — прафесар). У 1946—1953 гадах працаваў у ВІАМ. З 1954 года працаваў у ІНЭАС РАН. З 1959 года загадваў кафедрай сінтэзу элементаарганічных і неарганічных палімераў у МИТХТ імя М. В. Ламаносава.
Акадэмік АН СССР (1964; член-карэспандэнт з 1953 года). Член ВКП(б) з 1949 года. Ганаровы член Будапешцкага політэхнічнага ўніверсітэта (1965).
Памёр 13 сакавіка 1978 года. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (участак № 9).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads