Кузьма Рыгоравіч Хромчанка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кузьма Рыгоравіч Хромчанка (25 кастрычніка 1929, п. Калінаўка, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць — 25 кастрычніка 2009) — беларускі літаратуразнавец, літаратурны крытык.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Хадзіў у школы ў Вялікіх Хутарах і Гарадзецкай (1935-41), у Краснапольскую сярэднюю школу (1943-47). Скончыў літаратурны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1951). Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Дзятлаўскай сярэдняй школе (Гродзенская вобласць, 1951—1953). Вучыўся ў аспірантуры (1953—1956), працаваў навуковым супрацоўнікам, вучоным сакратаром Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1956—1966). З 1966 г. на выкладчыцкай рабоце ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, дацэнт кафедры беларускай літаратуры; загадчык кафедры славістыкі (1993-1997). Кандыдат філалагічных навук. Член СП БССР (1983). Жыў у Мінску.
Remove ads
Навуковыя працы
У друку выступаў з рэцэнзіямі і літаратурна-крытычнымі артыкуламі з 1957 г. Аўтар манаграфій «Піліп Пестрак: Жыццё і творчасць» (1960), «Беларуская мастацкая проза (канец XIX — пачатак XX ст.)» (1979), «Скрыжаванні шляхоў адраджэння: беларуска-ўкраінскія літаратурныя ўзаемасувязі 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя» (2009), навукова-папулярнай кнігі «За шчасце зямное» (1966).
Даследаваў праблемы гістарычнага развіцця беларускай прозы, пытанні тэксталогіі, мастацкага перакладу, літаратурных узаемасувязей.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads