Кузьмянцы (археалагічны помнік)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кузьмянцы — археалагічныя помнікі: 3 селішчы каля в. Кузьмянцы (Віцебскі раён).
Селішча—1
Знаходзіцца за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі, на правым беразе р. Лучоса, ва ўрочышчы Царкавішча. Пляцоўка памерам 40х60 м абкружана ярамі. Культурны пласт 0,4 м. Сабрана ганчарная кераміка.
Селішча—2
Знаходзіцца за 0,4 км на поўнач ад урочышча Царкавішча, сярод перасечанай ярамі мясцовасці, каля вусця р. Сухадроўка. Полшча каля 2 га. Культурны пласт 0,4 м. Сабрана ганчарная кераміка.
Селішча—3
Знаходзіцца побач з селішчам—2 каля вусця р. Сухадроўка. Займае плошчу да 2 га. Селішчы адносяцца да перыяду феадалізму.
Літаратура
- Археалагічныя помнікі раёна // Памяць: Віцебскі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 30. — ISBN 985-02-0647-0.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads