Сухадроўка

рака ў Беларусі, прыток Лучосы From Wikipedia, the free encyclopedia

Сухадроўка
Remove ads

Сухадро́ўка[1], Суходраўка[1] (у верхнім цячэнні Ольша[2][3]) — рака ў Лёзненскім і Віцебскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Лучоса (басейн Заходняй Дзвіны).

Хуткія факты Сухадроўка, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 66 км. Плошча вадазбору 519 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 ‰. Густата рачной сеткі 0,5 км/км².

Remove ads

Назва

Назва балцкага паходжання, на сёння мае гібрыдны выгляд у выніку пазнейшага перакладу першай асновы.

Поўны аналаг назвы — заходнелітоўскі двухасноўны гідронім Saus-drãv’as. У ім першая аснова — ад літоўскага sausas «сухі», другая ад кораня Drav- / Drev-, які звязаны з індаеўрапейскім *droṷus «плынь», *dreu- «бегчы, імкнуцца»[4][5][6]. З балцкай лексікі гэты корань у такім значэнні з цягам часу меў знікнуць, выціснуты іншымі каранямі, застаўшыўся толькі ў гідраніміі. Найбольш паказальнае стараіндыйскае draváḥ (< dravas) «бег».

Корань Drav- / Drev- у балцкіх гідронімах Dreverna, Drawanta (з пашыральнікамі -rn-, -nt-), Друць, Друя, Дрывяты.

Недалёка ад Сухадроўкі працякае рака Адроў (адносіцца да іншага басейна, дняпроўскага), назва якой ад таго ж кораня Drav- (з другасным устаўным галосным А-)[7]. Адпачатныя формы гэтых назваў былі тыпу *Dravas i *Saus-dravas. Адносіны паміж імі такія ж, як паміж назвамі рэк Мокрая Табола і Сухая Табола на Верхнім Падонні[8] (адна рака больш паўнаводная, другая схільная высыхаць).

Такога ж утварэння на Верхнім Павоччы гідронімы Сухадроў (пазней Сухадрэў[ru], на поўнач ад Калугі) і Сухадзераў (на поўнач ад арлоўскага Мцэнска), у іх адпачатнае балцкае Drav- пад уплывам народнага вытлумачэння эвалюцыянавала ўрэшце ў -древ, -дерев, набыўшы семантыку «дрэва».

Таго ж паходжання можа быць і зусім «перакладзенага» выгляду назва ракі «Сухацечка[ru]» (у Пскоўскай вобласці на ўсходзе ад латвійска-эстонскага сумежжа).

З літоўскім sausas «сухі» звязаная і назва ракі Сусейка на Верхнім Павоччы (прыток Жыздры), побач з якой цякуць рэкі з назвамі-«перакладам» Суханка, Сухая[9].

Назву Сухадроўка (< *Saus-dravas) можна перадаць як «Сухая плынь».

Remove ads

Асноўныя прытокі

Гідраграфія

Пачынаецца каля паўночна-ўсходняй ускраіны вёскі Свірбы Лёзненскага раёна, вусце за 1 км на паўночны захад ад вёскі Кузьмянцы Віцебскага раёна.

Цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша, у сярэднім і ніжнім цячэнні — Лучоскай нізіны.

Азёрнасць вадазбору менш 1 %, найбольшае возера — Шэлахава.

Даліна трапецападобная (шырыня 300—600 м, ёсць звужэнні да 50 м), ніжэй упадзення ракі Ласасіна невыразная. Абалона чаргуецца па берагах, у высокай плыні месцамі адсутнічае, пераважная шырыня 100—300 м.

Рэчышча вольна меандруе, умерана звілістае, у сярэдняга цячэння моцна звілістае, паміж вёскамі Стасева і Вялікая Выдрэя Лёзненскага раёна парожыстае.

Уздоўж ракі населеныя пункты Стасева, Мерзлякова, Вялікая Выдрэя, Высачаны, Шапечына, Кузьмянцы і інш.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads