Кулой (рака, упадае ў Белае мора)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Куло́й (руск.: Куло́й[1]) — рака ў Архангельскай вобласці Расіі (басейн Белага мора). У верхнім сячэнні мае назву Сотка[1].
Даўжыня ракі 235[2] км, ад вытоку ракі Сотка — 350[1] км. Плошча вадазбору 19 000[1] км². Сярэдні расход вады ў верхнім цячэнні (каля вёскі Кулой[3]) складае 34 м³/с. Рака пад назвай Сотка бярэ пачатак на Беламорска-Кулойскім плато. Упадае ў Мязенскую губу Белага мора, утвараючы эстуарый. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Замярзае ў кастрычніку — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — маі. Суднаходная на адлегласці 208 км (ад вёскі Кулагоры да сяла Даўгашчэлле)[2]. У верхнім цячэнні (рака Сотка) злучаецца каналам даўжынёй 6[3] км з ракой Пінега[1][3].
Прытокі Кулоя і Соткі: Качэва, Кёлда, Тойма, Ежуга, Лака, Со́яна, Чырка, Гразноўка, Вялікая Рэчка і інш.[2]
Remove ads
Зноскі
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 238. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads