Мязенская губа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мязе́нская губа — адзін з чатырох найбуйнейшых заліваў Белага мора, разам з Дзвінскай губой, Анежскай губой і Кандалакшскім залівам.
Мязенская губа, якая ляжыць на поўдзень ад паўвострава Канін, — самая ўсходняя з іх. Размешчана ў Архангельскай вобласці і Ненецкай аўтаномнай акрузе на паўночным захадзе Расіі.
Даўжыня 105 км, шырыня 97 км, глыбіня 5—25 м; плошча акваторыі складае 6630 км². Пры ўваходзе ў Мязенскую губу знаходзіцца востраў Маржовец. Упадаюць дзве асноўныя ракі — Кулой і Мязень. Прылівы да 10 м.
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 70. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads