Кульшыцкае
возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ку́льшыцкае — возера ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці, за 16 км на паўночны захад ад горада Слаўгарад, на поўнач ад вёскі Кульшычы, у басейне ракі Раста.
Плошча паверхні 0,166 км². Даўжыня 0,52 км, найбольшая шырыня 0,41 км. Найбольшая глыбіня 1,1 м, сярэдняя — 0,46 м. Даўжыня берагавой лініі 1,62 км. Аб’ём вады ў возеры 0,08 млн м³. Плошча вадазбору 7 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, размешчана сярод балота, парослага лесам. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі забалочаныя. На поўначы выцякае рака Хоцінка.
Remove ads
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 105. — 599 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads