Кулік-паручайнік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кулік-паручайнік
Remove ads

Кулік-паручайнік, ці Паручайнік (Tringa stagnatilis) — від птушак рода Уліты сямейства Бакасавыя.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Паручайнік адрозніваецца тонкаю, доўгаю і прамою дзюбаю, а таксама вельмі доўгімі жаўтаватым лапкамі. Мае два віды апярэння ў залежнасці ад часу года. Больш яркае апярэнне мае карычнева-шэрае адценне і засыпана чорнымі плямамі. З менш яркім апярэннем, паручайнік на верхнім баку шэры, на ніжнім — белы, а галава і шыя — белавата-шэрыя. Даўжыня цела да 23 см, вага 55-85 г.

Пашырэнне

Паручайнік гняздуецца ў арэале паміж Усходняй Еўропай і Сярэдняй Азіяй, аддаючы перавагу вільготным нізінным лугам і стэпавым і тайговым балотам. Для зімоўкі робіць пералёт у Афрыку або Паўднёвую Азію, асабліва ў Індыю.

Асаблівасці біялогіі

Гэты від харчуецца насякомымі і дробнымі воднымі беспазваночнымі, праводзячы дзюбаю мелкаводдзе і глей.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads