Траўнік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Траўнік
Remove ads

Тра́ўнік[1][2], чырванано́жка[1][2], кулік-случок (Tringa totanus), народная назва Бакас — птушка роду Уліты (Tringa) сямейства Бакасавыя (Scolopacidae) атраду Сеўцападобныя (Charadriiformes).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Дарослы траўнік дасягае велічыні да 30 см, крыху драбнейшы за свайго блізкага родзіча вялікага уліта (Tringa nebularia). Размах крылаў складае да 65 см, а важыць да 170 г. Аранжавая дзюба сярэдняй велічыні, на кончыку чорная. Чырвона-аранжавымі з’яўляюцца і доўгія лапкі, што дало траўніку другую назву «чырвананожка».

Арэал

Траўнік сустракаецца па ўсёй Еўропе і жыве ля узбярэжжаў мораў і ля берагоў дробных вадаёмаў, у тым ліку на балотах і заліўных лугах. Узімку траўнікі часта мігруюць у больш цёплыя паўднёвыя або прыбярэжныя рэгіёны.

Харчаванне

У ежу траўніка ўваходзяць насякомыя, чарвякі, слімакі, ракападобныя, малыя двухстворкавыя і іншыя малюскі. Сваёй доўгай дзюбай ён прачэсвае плыткаводдзе ў пошуках здабычы.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads