Кунеа (правінцыя)
правінцыя ў рэгіёне П’емонт, Італія From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Правінцыя Кунеа (італ.: provincia di Cuneo) — правінцыя ў рэгіёне П'емонт у Італіі. На захадзе мяжуе з французскім рэгіёнам Праванс — Альпы — Лазурны бераг (дэпартаменты Прыморскія Альпы, Альпы Верхняга праванса і Верхнія Альпы), на поўначы з метрапольным горадам Турын, на ўсходзе з правінцыяй Асты і на поўдні з лігурыйскімі правінцыямі Савона і Імперыя. Яна таксама вядомая як la Provincia Granda (з п'емондск.: "Вялікая правінцыя"), бо гэта найбуйнейшая правінцыя ў П'емонце і чацвёртая па велічыні ў Італіі (пасля Сасары, Паўднёвага Ціроля і Фоджы).[2] Камуны Брыга-Марытіма і Тэнда былі часткай гэтай правінцыі да іх перадачы Францыі ў 1947 годзе.[3]



Remove ads
Камуны













Сталіцай правінцыі з'яўляецца горад Кунеа.[4] З 250 камун правінцыі найбольшымі па колькасці насельніцтва з'яўляюцца:
Remove ads
Эканоміка
Многія важныя прамысловыя кампаніі маюць філіялы ў правінцыі: Michelin (Кунеа і Фоссано), Saint-Gobain (Савільяна), Valeo (Мандові), Asahi Glass Co. (Кунео), ITT (Барджэ), Diageo (Санта-Віторыя-д'Альба) і Nestlé (Марэта).[5]
Кунеа — гэта таксама край важных вінаў, якія ў асноўным вырабляюцца на ўзгорках рэгіёнаў Ланге і Раэра.
Транспарт

Аэрапорты
- Міжнародны аэрапорт Кунеа
Аўтамагістралі
Праз правінцыю праходзяць наступныя аўтамагістралі (італ. — autostrade):
Чыгуначныя лініі
- Чыгуначная лінія Тэнда
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
