Імперыя (правінцыя)
правінцыя ў рэгіёне Лігурыя, Італія From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Імперыя (італ.: Provincia di Imperia) — правінцыя рэгіёну Лігурыя ў Італіі. На ўзбярэжжы Лігурыйскага мора, мяжуе на захадзе з Францыяй, на ўсходзе і поўначы — з італьянскімі правінцыямі Савона і Кунеа. Цэнтр правінцыі — горад Імперыя, за 203 км на поўдзень ад Турына і за 117 км на захад ад Генуі. Транспартная авіяцыйная сувязь — праз аэрапорты Турына і Ніцы. Неафіцыйная назва правінцыі — італ.: Riviera dei Fiori — «Кветкавая Рыўера» — паказвае на культурнае і эканамічнае адзінства з французскай Рыўерай, а таксама на развітое кветкаводства з цэнтрамі ў Сан-Рэма і Вентымілья.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads



