Куравіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ку́равіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Куравічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Суляціцкага сельсавета, таксама ў склад сельсавета з Нягневіцкага сельсавета Любчанскага раёна перададзена вёска Малы Сялок[1].
10 ліпеня 1959 года Куравіцкі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гарадзечненскага сельсавета[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads