Шэрая курапатка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шэрая курапатка (Perdix perdix) — шырока распаўсюджаны від з роду курапатак. Цяжка адрозны ад іншага віду, барадатай курапаткі. Аб’ект палявання.
Remove ads
Апісанне
Прадстаўнікі віду — сярэдняй велічыні курапаткі. Даўжыня цела 28-35 см, размах крылаў 45-55 см.
Дзюба і ногі цёмнага колеру. Верхняя частка апярэння рабая, карычневага колеру, бакі і хвост рудыя. Шпоры на нагах адсутнічаюць. Палавыя адрозненні зводзяцца толькі да таго, што самкі афарбаваныя крыху святлей. Каштанавага колеру пляма на грудзях больш выразная ў самцоў і адсутнічае ў маладых. У палёце бачныя рулявыя пёры ржавага колеру.
Remove ads
Пашырэнне
Арэал: Еўропа (акрамя поўначы і цэнтральна-паўднёвай часткі Пірэнейскага паўвострава), Малая Азія, Цэнтральная Азія. Насяляе палі (ахвотней з групамі кустоў на межах), лугі і ўзгоркі з высокай расліннасцю, стэпы і лесастэпы, маладыя лясы (5-15 гадоў), дзюны, берагі рэк і азёр. На Каўказе пранікае далінамі ў горы да вышыні каля 2700 м. На Беларусі звычайны аселы і часам качуючы від, але з вельмі зменлівай колькасцю па гадах.
Remove ads
Асаблівасці біялогіі
Гняздо ў ямцы, высланай сухой травой і лісцем (спарадычна пер’ем самкі) у выглядзе правільнага паўшар’я, схаванае сярод раслін (у сельскагаспадарчых пасевах звычайна на межах, у канюшыне, люцэрне, радзей у збожжы).
На асцерагаючы, прарэзлівы крык усе птушкі чародкай узлятаюць амаль адначасова. Калі небяспеку відаць здаля, хутка і скрытна адбягаюць.

Яйкі (звычайна 10-20; кладкі, большыя за 24 яйкі, — ад 2 самак) крыху падоўжаныя з завостраным вузейшым канцом, шэра-аліўкавыя альбо карычнева-аліўкавыя з моцным бляскам. Памеры: 35 х 27 мм.
Падвіды
- Perdix perdix armoricana Hartert, 1917
- Perdix perdix canescens Buturlin, 1906
- Perdix perdix hispaniensis Reichenow, 1892
- Perdix perdix italica Hartert, 1917
- Perdix perdix lucida (Altum, 1894)
- Perdix perdix perdix (Linnaeus, 1758)
- Perdix perdix robusta Homeyer et Tancré, 1883
- Perdix perdix sphagnetorum (Altum, 1894)
Літаратура
- Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads